Вы праглядаеце суполку [info]belcytaty

Папярэднія 24

09 Сак 2012

Дзень герояў

[info]lebiedz_7

У Віцебску дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі - TUT.BY | НОВОСТИ


У Віцебску дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі


20 Стд 2012


[info]kamunikat

Літоўская гаспадыня | Камунікат.org

Літоўская гаспадыня
Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты i забеспячэнні яе ўсімі прыправамі i запасамі кухоннымі i аптэкарскімі i гаспадарчымі, а таксама гадаванні i ўтрыманні скаціны, птушкі i іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным i правераным вопытам

Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звесгак аб тым як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай...Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей...

12 Крс 2011


[info]dzed_list

Спачатку яны...

12.04.11

Спачатку яны:

А. Паняцце фізкультура паставілі вышэй за Культуру.
Б. Выдалілі культуру тытульнай нацыі у рэзэрвацыю, на задворкі грамадскага жыцця.
В. Абвясцілі, што ім Гісторыя Сусветнай культуры наогул не патрэбна!
Г. Выхавалі цэлае пакаленне людзей ў ненавісці адзін да другога.
Д. Праз забойствы, і знікненні людзей выхавалі нелюдзей, здольных на такія жудасныя тэракты.

І у сілавікоў загартавалі толькі адно памкненне: Сообщает корреспондент Onliner.by: «В толпе, собравшейся около станции метро "Октябрьская", было много агрессивно настроенных людей. Они очень резко реагировали в отношении представителей прессы. Один из них чуть было не набросился на наших корреспондентов, которые передавали информацию с места происшествия: "Вы кто? Что тут сидите? Если узнаю, что оппозиция, то поубиваю"».
http://www.onliner.by/events/operators/blast_minsk/

Дык дагадайцеся, хто будзе афіцыйна прызначаны адказным за гэта жудаснае злачынства?

Божа мілы, не дай злу і ненавісці сцерці з нашага жыцця Веру, Надзею, Любоў.

Вечны адпачынак дай нявінна загінулым Пане, а Сьвятло Спрадвечнае няхай ім сьвеціць, няхай адпачываюць упакою вечным... Амень!
О наш Езу, о наш Пане, дай ахвярам вечна спачыванне!

Пацярпелым у замаху ад сябе, сваіх родных і блізкіх, ад усіх маіх духоўных братоў і сёстраў выказваю шчырае спачуванне. Няхай ваша кроў пралітая пад час замаху, стане крою збаўлення ад подступаў Шатана і яго намагання укінуць усіх нас у Геену палаючую.

20 Снж 2010


[info]kamunikat

Акцыя на плошчы жорстка разагнаная на Камунікат.org

Сёньня Kamunikat.org будзе таксама інфармаваць пра падзеі ў Менску, дзе ўчора АМАП жорстка разагнаў мірны мітынг, у якім удзельнічала паводле розных ацэнак ад 20 да 40 тысячаў людзей.
Сотні затрыманых пасля акцыі на плошчы
20-12-2010


Радыё Рацыя 
Віталь Рымашэўскі арыштаваны. Палітыка схапілі супрацоўнікі міліцыі пасля таго, як ён выйшаў са шпіталю, куды быў змешчаны пасля атрыманых пашкоджанняў. Уладзіміра Някляева забралі проста са шпіталю.


Тым часам у турме на Акрэсціна працягваюць збіваць затрыманых удзельнікаў акцыі.Па словах актывісткі Валерыі Чарнаморцавай схопленыя паспелі патэлефанаваць з турмы і распавесці прозвішчы некаторых прысутных:- Мне тэлефанаваў Сяржук Аненкоў, іх завезлі на Акрэсціна. Я запісала тут прозвішчаў 10-15 – Сяржук Аненкоў, Сяржук Сай, В... Болей...

16 Снж 2010


[info]dzed_list

Рэлігійная свабода - шлях да міру

16/12/2010 14.11.51


Пасланне Бэнэдыкта XVI на 44 Сусветны дзень міру: рэлігійная свабода — шлях да міру

 

 

 «Рэлігійная свабода — гэта шлях да міру», таму «належыць асуджаць не толькі ўсялякія формы рэлігійнага фанатызму і фундаменталізму, але таксама фундаменталізм і варожасць у адносінах да вернікаў, што абмяжоўвае публічную ролю вернікаў у грамадскім і палітычным жыцці», — гаворыцца ў пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI на 44 Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2011 г. Пасланне было прэзентавана ў Ватыкане 16 снежня 2010 г.

Чытаць болей... )

«Няхай Еўропа паяднаецца са сваімі хрысціянскімі каранямі (…), каб можна было жыць у справядлівасці, згодзе і міры, праводзячы шчыры дыялог з усімі народамі», — чытаем у пасланні. На заканчэнне Папа падкрэслівае, што рэлігійная свабода з’яўляецца «сапраўдным шчытом міру». «Каб усе людзі і грамадствы ва ўсіх канцах зямлі змаглі ў хуткім часе карыстацца свабодай веравызнання, якая ёсць шляхам да міру!» — такое пажаданне выказвае Бэнэдыкт XVI.

http://www.radiovaticana.org/bie/Articolo.asp?c=447378

Вельмі важныя разважанні Папы Рымскага аб свабодзе веравызнання. Лічу неабходным параіць усім Кандыдатам у Прэзыдэнты без выключэння не толькі пазнаёміцца з гэтым тэкстам, але і ўключыць яго ў свае перадвыбарчыя праграммы.

25 Тра 2009

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

"... Я нават хацеў стварыць нешта ў яе гонар, у нашыя найлепшыя зь ёй часіны. Верш або песьню. Інтернэт зруйнаваў мае ілюзіі. Не знаёмыя нікому, апрача сваіх friends, аўтары, уладальнікі мёртвых livejournals, лаўрэаты тупых прэміяў і вечна юныя клясыкі онлайну даўно скарысталі яе ймя і ўсё, што яго аздабляла, нашчоўкалі сваіх аднаразавых тэкстаў ды выкінулі іх, бы выдалілі спам."

© Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. Менск, І.П. Логвінаў, 2009

14 Тра 2009

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

У гэтым горазде я нарэшце сфармуляваў для сябе, чым электронная пошта адрозьніваецца ад, так бы мовіць, жывой. Атрымаць жывы ліст - гэта тое самое, што праехаць па горадзе ў запрэжанай тройкай белых коней карэце, замест таго каб прамчацца па ім на мэтро.


© Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. Менск, І.П. Логвінаў, 2009

11 Крс 2009


[info]kamunikat

Віншуем Вікторыю Азаранка... ;)

"Віншуем Вікторыю Азаранка з бліскучай перамогай у Маямі, якая прынесла ёй 700 тысяч долараў - столькі, колькі сярэдні беларус можа зарабіць за 183 гады!"
Народная Воля, Антон Вітальеў, 53-54/2009

21 Лют 2009

u96

[info]balachon

Петлі каханьня

Той, каго ты кахаеш, і той, хто кахае цябе, ніколі не могуць быць адным чалавекам.

Чак Паланік «Нябачныя пачвары»

19 Ліс 2008

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

- Справа ў тым, што ты належыш да самай дзіўнай суполкі на зямлі. У гэтага клана было славутае і грознае мінулае, - але і тады ў яго не было імя. У гэтага клана сучаснае, горш за якое цяжка знайсці, і будучае, што губляецца ў тумане невядомага. Гэта грамада не мае свайго аблічча - і пагражала калісь ордэнскім землям. У яе няма душы - і яна выклікае магутны выбух сіл у кожнага суседа, што датыкнецца да яе. Тады яна дае такія ўзлёты генія, што ўсіх бярэ здзіўленне. Часам яна знікае, як рака под зямлёй, каб усплыць у зусім нечаканым месцы. Штохвілінна гіне і адначасова жывучая, як ніхто. У цябе няма адзнак, і менавіта ў гэтым вялікія твае перавагі. Ты бязлікі і ты мнагатварны, ты нішто і ты ўсё. Ты кладоўка самых неверагодных магчымасцей. І ты ганарыся гэтым, ганарыся сваёй магутнасцю, ганарыся тым, што ты - гэта ты.

© У. Караткевіч, "Каласы пад сярпом тваім".
гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

"Лукашэнка будзе будаваць канцлягеры для п’яніцаў"



Слухачы “Свабоды” камэнтуюць ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра стварэньне працоўных лягераў для нядбайных бацькоў, міжнародны фінансавы крызіс і ягоны ўплыў на эканамічнае становішча ў Беларусі, а таксама іншыя тэмы.
гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Лукашэнка: норму ня выпрацаваў — у працоўны лягер!



Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным стварыць у кожнай вобласьці працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманьне дзяцей.

03 Ліс 2008

[info]taliter

Так казаў Кадафі

Мы здольныя зьнішчыць Амэрыку і разьбіць ёй нос.

Залатая дзясятка афарызмаў Муамара Кадафі.

13 Кст 2008

u96

[info]balachon

Барбары

Па той бок Данувіёса да ракі спускаліся натоўпы барбараў, маючы намер яе пераплысьці. Можна было разглядзець іх твары, іхных коней, сабак і палоненых імі жанчынаў. Пра барбараў было вядома, што яны ня ведаюць, што значыць весьці вайну. Яны патроху рабавалі і спальвалі, трошкі палявалі, трошачкі забівалі, крышачку спалі з жанчынамі, якіх хапалі на дарозе. Кожны займаўся ўсім гэтым дзе патрапіць і калі партапіць. Ваяваць супраць іх было бессэнсоўна.

Міларад Павіч. Шляпа з лускі рыбы.

15 Жнв 2008

u96

[info]balachon

Татальны кантроль

Сам гурт, "Мікрабіялёгія ў клінічнай практыцы", складаецца зь дзьвюх дзяўчын, двух хлапцоў, адной істоты няпэўнага полу і аднаго сабакі, а стыль іх можна вызначыць як "натхнёны экстэзі бэтонны джангл", характэрны для атмасфэры "commence de siecle" (sic!), улюбёнай пакаленьнем пост-тэхна, якое прагне скінуць зь сябе ашмёцьце панылай псыхадэліі незалежнага рока, што ўзьнікла як рэакцыя на забойства Багіні Месяца Каралём Сонцам, учыненае падчас высадкі амэрыканцаў на Месяц у 1969 годзе, якую варта разумець, як спробу патрыярхальных уладных структур усталяваць татальны кантроль над небясьпечна ўзрослай тэндэнцыяй жаноцкасьці і плыннасьці ў мастацтве і культуры Захаду.

Грант Морысан "Я - паліцыянт" (1998 г.)

06 Жнв 2008

Канфабуляцыя

[info]viachka

(бяз тэмы)

— Мы не злодзеі, — адрэзаў Т. — З гэтага дома ніхто нічога не вынясе. Я іх пакінуў для нас з табой — адсвяткуем гэту справу. — Апусціўшыся на калені, ён пералічыў крэдыткі. Усяго іх было семдзесят. — Мы іх спалім, — сказаў ён. — Па адной.
Яны бралі паперкі адна за адной, падпальвалі верхні вугал, і аганёк павольна падпаўзаў да іх пальцаў. Шэры попел ляцеў над імі і клаўся ім на галовы, як сівізна.
— Хацеў бы я пабачыць фізіяномію Старога дахляка, калі мы ўсё закончым, — прамовіў Т.
— Ты так дзіка яго ненавідзіш? — спытаў Чарнявы.
— Зусім не. Калі б я яго ненавідзеў, ніякага б задавальнення не было. — Полымя, якое ахапіла апошнюю паперку, асвяціла яго задумлівы твар. — Усякая там нянавісць і каханне — гэта мура, для слабакоў. Ёсць толькі адно, Чарнявы, — рэчы.
І ён агледзіў пакой, дзе цясніліся дзіўныя цені былых рэчаў, разбітых рэчаў, паўрэчаў..

Грэй Грын “Руйнавальнікі”.

25 Ліп 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Алё… Свабода?!

Новыя тэлефанаваньні на нумар Свабоды (+375.17) 266.39.52.

Чытаць болей... )

17 Ліп 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

“Чаму ўлады не даюць па 50 месцаў ва ўсіх выбарчых камісіях?”

Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце.

02 Ліп 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

“Партызаны забралі карову, пакінулі безь нічога”



Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Алё… Свабода?!

Тэлефанаваньні на нумар Свабоды (+375.17) 266.39.52.

Чытаць болей... )

20 Чэр 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Алё… Свабода?!

Падборка тэлефанаваньняў на нумар Свабоды (+375.17) 266.39.52

Чытаць болей... )

19 Крс 2008

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

.......
-Чуў я, хлопчыкі, нядаўна у горадзе аднаго начальніка з Мінска. Каб вы чулі, што ён гаварыў. А гаварыў ён, што балоты во гэтыя ўсе-ўсе асушаць, тут будзе расті пшаніца, рэчкі нашыя будуць праменькія, як каналы, купінаў гэтых не будзе, і ніводная жабіна не квакне, і ніводнай вужакі не стане...
Кудака пытаецца:
-А буслы шчо йісты будуць?
Настаўнік смяецца:
-Ну, мусіць, пяройдуць на аладкі.
Жора ажно прыўзняўся, жалезкі ў штанах яго бразнулі:
-Ой-ёй-ёй!
Сцёпа кажа:
-Балота не будзе - вады не будзе. А хмары адкуль возьмуцца? Дождж - адкуль?
-Ну, той лектар казаў, што дажджы прыйдуць з Балтыйскага і Балага мораў.
-Ой-ёй-ёй! - дзівіцца Жора.
-І ўсё, хлопчыкі, халодныя дажджы будуць. І лужыны халодныя... Нядаўна - помніце? - быў вялікі дождж. Я разуўся, выйшаў на вуліцу, закасаў штаны і па лужыне - шлёп, шлёп. А вада цёплая-цёплая! А нагам добра-добра! І зямлю чуеш, і ваду чуеш!..
Настаўнік змоўк, задумаўся, потым ціха, як сам сабе, сказаў:
-Будуць лужыны халодныя... - Ён азірнуўся наўкола, прыслухаўся, глядзеў перад сабой у ваду, у кусты, сарваў травінку, узяў яе ў губы. - Вы тады будзеце мужчынамі... Толькі прашу вас, хлопчыкі: хоць вы не будзьце асушальнікамі... Хопіць і без вас каму глуміць жыццё... Вунь яку бомбу зрабілі амерыканцы. Атамную... Будзе атам і ў нас. А ў гэтага атама галавы няма. Ён дурны...

© Мікола Купрэеў. Палеская элегія

19 Лют 2008

me

[info]sai17

Пранцаватыя

"А мая ж ты, таячка, а хадзі ж ты сюды! Можа, кулагі пасёрбаеш? Акы-ыш, пранцаватыя!" - так казала мая баба Марфа ля варотаў дзяўчынчы-сіраціне і праганяла курэй з гародчыка. Дарэчы, у хатах маіх абодвух дзядоў я не чуў паганых, "мацюжных" словаў, занесеных на Беларусь вятрамі з усходу. "Пранцаватыя", "пранцы" (ад францы) - гэта адзіная, лічы, лаянка, якая засталася ў народзе пасля вайны с французамі 1812 года.

© Мікола Купрэеў, "Палеская элегія" (прадмова). ЛіМ, 2007

25 Ліс 2007

007

[info]spitanto

Алексіс дэ Таквіль

... не заўсёды прыводзіць да рэвалюцыі пераход ад дрэннага становішча да горшага. Часьцей здараецца, што народ, які цярпеў бяз скарг і больш страшныя ўмовы, сілком скідае зь сябе іхнае ярмо, менавіты тады, калі яно робіцца лягчэйшае. Стан рэчаў, які выклікае рэвалюцыю, бывае амаль заўсёды лепшы за той, які быў непасрэдна да яго, і вопыт вучыць, што для дрэннага ўрада найбольш пагрозьлівая тая хьвіліна, калі ён, урад, пачынае трохі выпраўляцца. Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазьбежнае, робіцца нясьцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца...

Папярэднія 24

Сак 2012

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com